Гляджу на цела, якое мае быць мною...
Калі б, барані Божа, я знаходзіўся ў вышуку, дык беларускім шэрлакам няма б было за што зачапіцца.
Тым ня менш. Калі вы бачыце перад сабой
чалавека цела, на мезенцы правай рукі якога цьмее радзімка ў форме крыжыка (на згіне паміж першай і другой фалангай) -- гэта я
ці тое той, хто раней быў мною. Плюс тры шнары. Над левым вокам (войска), пад правым вокам (камянюка ад аднаклясьніцы, 1980 г.) і на самай на хрыбетніцы (мяне добра адкалашмацілі ў 1992 годзе вясковыя хлопцы пад Дзяржынскам, узброеныя зубчастымі ланцугамі ад бензапілаў, нарываўся я ў маладосьці... пазваночнік не пашкодзілі, дзякуй богу, але шнар - на ўсё жыцьцё).
Ёсьць яшчэ адна асаблівая прыкмета на гэтым целе, якое ўжо шмат гадоў называюць маім імем, але яна вельмі інтымная;), таму хай застаецца таямніцай.
А па чым можна распазнаць вас?.. :)