ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

УНУТРЫ ШКЛА
я
[info]z_dyht
Я знайшоў нарэшце параўнаньне. ЯК УСЯРЭДЗІНЕ ШКЛА. Акурат так я адчуваю сябе, прасоўваючы сваё цела ў гэтым густым віцебскім марозе...

СіНЕГ
Дзьверы
[info]z_dyht
Беларусь за горадам - бялейшая.

КАТЫ НА СЬНЕЗЕ
Дзьверы
[info]z_dyht
у такі беласьнежны дзянёк нават шэрыя коткі здаюцца чортам чорнымі

(назіраю з 2-га паверху за нашай "камунальнай" Машкай, якая робіць ранішні шпацыр па засьнежанай сьцежцы.  Хвост, вусы, вушы, кожны ейны рух выяўляюць агіду і абсалютную пагарду да гэтага белага халоднага рэчыва. Вельмі падобная на сваіх гападароў нашая Маша:))


СКРЫПКА СЬНЕГ
Дзьверы
[info]z_dyht
ноч агучана сьнегам
ноч акучана сьнегам
ноч заручана з сьнегам
ноч замучана сьнегам
ноч

сьнег у тваёй агучцы
сьнег на маёй падушцы
сьнег на маім хацеле
сьнег каб ты вар'яцела
сьнег

СЬНІЎ СЬНЕГ
Дзьверы
[info]z_dyht
Доўгая дарога ад сябе да Цябе...
Але - падаецца - калі напрасткі (наўсьцяж) -  то кароткая - руку працягні - і...
І таму ты дагэтуль нічога не вырашыў і нікуды не вырушыў - стаіш ды варожыш: ісьці-ня-йсьці.
У смузе й сьнезе, але ня ў смутку ўжо, бо правая нага ўзьнялася...
Мой дом за чатыры дні ня страціў паху маёй  леташняй
(ужо) прысутнасьці. Адно мой Дом і Я.
ПадаЕцца - што пАдаеш, але як яно насамрэч?..
А насамрэч усё, што я раблю - дым сьнег.
Сьнег ня зерне.



ДАЖЫЦЬ ДА ТРАВЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
Уцяміў: я - сьнегафоб.
Я баюся крочыць па беламу.
Мой дом па самы дах заваліць сьнегам. Я прачнуся падсьнежным чалавекам. Вось чаго я баюся.
Я ад усяго сэрцо ненавіджу лыжы, канькі і хакейныя клюшкі.
Во які я страшны чалавеча... Бррр!.. )))



ЕВА ПРА СЬНЕГ І МУЖЧЫН
Дзьверы
[info]z_dyht
"А дзеці выбеглі з садку пасьля абеду і накінуліся на сьнег як галодныя..."
"Ну, канешне, тата, я ў тваім узросьце таксама сьнег любіць ня буду..."
"Божанька, зрабі так, каб усе родныя людзі былі б заўтра шчасьлівыя, і незнаёмыя людзі таксама, і яшчэ - каб заўтра было шмат сьнегу за вакном... " (зь перадсоннай малітвы)
"Тата, а ведаеш, я думаю, што мужчыны прыгажэйшыя за жанчын..." (пасьля мультпрагляду)



Home