ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ПАД АБЛОКАМІ :)
тыбет
[info]z_dyht
прачнуўся бяз дай прычыны. ад нязмушанай думкі ў сьне: сёньня субота. ад думкі, што вібравала на мяжы рэала, дзе падаў дождж, прасякнуты водарам і пахмурнасьцю лесу... гані далей! )

СЬПЯЦЬ ТВАЕ МЯДЗЬВЕДЗІ...
Дзьверы
[info]z_dyht
Тэлефоніў сёньня ў Бярэзінскі запаведнік - мядзьведзі яшчэ дрыхнуць! Ну й я пайшоў, рана яшчэ з берлагу выпаўзаць, рана! :)

(за ўсю зіму ў запаведніку быў заўважаны толькі адзін бяссоны бадзяга, а  дрыхла 20-30 медзьвядзёў, большая частка папуляцыі (а іх колькасьцьза апошнія гады скарацілася ў Беларусі ад 200 да 70-80 асобінаў) бурых медзьвядзёў сьпіць якраз на віцебшчыне. Эх, мой  краю мядзьвежы!..  )

ДЗЫНЬК...
тыбет
[info]z_dyht
шчоўкнуў ключом адчыніў дзьверы панюхаў паветра запаліў сьвятло  разуўся прыпаліў сеў на канапу устаў выключыў сьвятло лёг  прычыніў вейкі прыслухаўся устаў распрануўся лёг прыслухаўся прычыніў вейкі
(пад наглядам цемры цела з недапалкам)
бразнула лыжачка
прыслухаўся
Хтосьці Ціхі ў ягонай цемры...
і заснуў
Tags:

Home