Айцец Браніслаў учора на нядзельнай імшы ў Барбары: "Ня бойцеся, ня бойцеся заставацца ў цішыні..."
Каб адчуць, як ціха прамаўляе да цябе Дух Сьвяты...
А ў сэрцы няма цішыні. Няма й вакол сэрца.
Прачнуўся ад несусьветнага гармідару - трактары, экскаватары, начальнікі. Асфальтуюць, руйнуюць, раўнаюць - дыктатура парадку ў дзеяньні. На стадыёне ўжо падрыхтаваная пляцоўка для шрубалёта. Галоўны верталётчык краіны будзе мець мяккую пасадку...
А пазаўчора ўраніцу ластаўка ў вакно заляцела. Праверыла, ці жывы тут хто... Зрабіць з свайго пакою прытулак для птушак. Абсадзіць сьцены гнёздамі і жыць так, у цішыні, бы птушаня...
"І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыклі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё - пустая марнасьць і пагоня за ветрам..." (Эклезіяст, 2.17)
