ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

"ЭЛЕГІЯ"
Дзьверы
[info]z_dyht
Мастацкі твор кажа вам, кім ёсьць вы (с)

Займаючыся каханьнем з жанчынай, ты бярэш рэванш за свае колішнія паразы (с)

Прыгожую жанчыну немагчыма убачыць. Убачыць патаемнае за выдатнай абалонкай перашкаджае бар'ер прыгажосьці... (с)

Кожны раман набывае новы сэнс праз 10 гадоў (с)

Старасьць не для хлюпікаў (с)

Прыгожы фільм па раману Філіпа Рота ("The Dying Animal"). Раней я яго не глядзеў. З Пенелопай - узорам  "высакароднае строгасьці". :) Шчыра, але нанач дарма паглядзеў. Палю. Закранула, халера...



ПРАЧНУЦЦА ЧМЯЛЁМ
я
[info]z_dyht
Начная фотасэсія ўдалася. Божанька так шчоўкаў фотапаратам, што зьвінела ўвушшу. Добра, што на вокнах не было фіранак - цяпер у электронным варыянце бліскавіцы я буду пасьміхацца Яму з канапы, засланай у сіне-жоўтае.
За вокнамі пачынаўся чарговы патоп. У нейкі момант я паспрабаваў уявіць сябе Ноем, але потым перадумаў, бо побач не было жанчыны, а значыцца, ніякай карысьці чалавецтву я б не прынёс...
Калі б я не перадумаў і прачнуўся б сёньня ў каўчэгу старым і падпітым Ноем, дык гэта быў бы канец гісторыі, бо  побач са мной на падушцы сушыў и наладжваў свае крылцы толькі адзін чорны чмель, увесь прасякнуты начной смалой упярэмешку з сонечным мёдам. Таксама без пары.
Я дапамагаю яму ўзляцець у вогкае паветра - ён з удзячнасьцю падгуджвае мне і зьлятае, каб працягнуць сваю чмяліную гісторыю, густую, як бурштынавая смала.
Зранку зусім ня хочацца быць Ноем. Хіба што сьвятым Францішкам. Каб ліставацца з ластаўкамі і чмуціць з чмялямі...

ХАЛЯРОВЫХ СНОЎ, ХЛОПЧА! : )
Дзьверы
[info]z_dyht
Заўтра, абяцаюць мне, мы "пасьвяцім цябе ў свае кавЯрныя пляны..."
І зычуць мне Халяровых сноў!
Усё, кажуць, Бабранач!




Я САМНАМБУЛА ; )
вырос
[info]z_dyht
Мой лунатызм у дзяцінстве меў ціхі і нявінны характар.
У ноч поўні я ўставаў з ложка, ішоў праз цемру на кухню, браў зэдлік, ставіў яго насупраць голай лямпачкі, што зьвісала са столі, узьбіраўся на яго, станавіўся на дыбачкі, узьнімаў угору рукі ды цягнуўся, каб выкруціць... Зразумела, што росту
шасьцігадоваму байструку, каб дацягнуцца, не ставала. І ён падаў і прачынаўся... у матуліных абдымках і ў сьлязох.
Так прынамсі распавядала  мне маці.
Потым раман зь лямпамі скончыўся, бо бэйбус падрос і ўслон яму стаў непатрэбны.
Але раман з поўняй працягваецца. Вось толькі маці няма побач. Дый увогуле нікога. Свае няўцямныя перамяшчэньні прыходзіцца называць - зь вялікай доляй іроніі -  пералётамі.
Калі, гадоў 10 таму, здымаў утульны пакойчык у Грушаўцы, дык прачнуўся аднойчы ў садзе, у абдымках зь яблыняй. Дакладней, быў разбуджаны маёй добрай і пільнай бабуляй-гаспадыняй, якая доўга мяне потым ушчувала - маўляў, няма чаго такому харошаму студэнту піць так шмат гарэлкі. А я ж - як анёл, цьвярозы:) Пэўна, поўня, кажу...
Цяпер я навучыўся прачынацца да таго, як... Вось і ўчора. Быццам узьняло мяне - сеў на канапе, пачухаў галаву, прыпаліў, паглядзеў на гадзіньнік - чацьвертая... Лепш ужо бяссоньне. І запарыў мацненнай гарбаты.
А ў вас як - з поўняй? ;)




ЙДЗЕ І ПАДАЕ
вырос
[info]z_dyht
дождж у лужасьне йдзе і падае
я іду да цябе і - ня ў падлу мне

пакідаю цёплы клазэт і зэдлік здрыпаны
тры кашулі партвэйн і вось жа - дрыпаю

пхнуся ў бессань брыду - дык вока выкалі
глог сасонкі калдобіны думкі звыклыя

дождж у лужасьне бье  лісьце падлае
а хто там сьлепа ідзе - йдзе і падае?..

ЗЫ: за тое, што ён ня толькі йдзе, але й падае, халера яго, вялізны дзяк [info]jo_bloggs :)


ГЛЫБ
тыбет
[info]z_dyht
у глыбокую ноч сыходзіш
быццам цыган з табару

Read more... )

Home