Мне млосна, бо я чую:
1. “Нет, у меня савсем нету врэмені, стока дзел, стока дзел...”
2. “Божа, быстрэй бы на мора...”
3. “Я так хачу жыць в Піцеры, там...”
4. “А вы разві ні знаіце, што курыць врэдна...”
О як я хачу ведаць, хто першы з двуногіх вынайшаў цыгарэты! Я хачу, каб яму тут, у гэтым горадзе, паставілі сьціплы помнічак з колцамі дыму (замест німбу), з дапамогай якога я зараз адгароджываюся ад усёй пошласьці сьвету, а не бягу ў прыбіральню, каб па-геройску званітаваць...
Мне – ня шкодзіць, адказваю.
І зацягваюся аж да самых пятак. Танным тытунём, трэба сказаць..
5. “Ой, а завтра міня прыгласілі на шашлыкі...”
