Чыста завязаў з алькаголем. Прыглядаюся да чайных сэрвізаў. Сярод кавальчуковых упадабаў вось гэты, сіненькі (то бок "сіні" перыяд майго жыцьця да канцы не вычарпаны) з назовам "С добрым утром" : )

фоткала Алена Алімава. Сэрвізная кампазіцыя Людмілы і Валера Кавальчукоў (маёліка, роспіс па сырой эмалі). Віцебск, 16 студзеня.
ЗЫ: Дарэчы, падлічыў нядаўна, што выпіваю за дзень каля двух літраў чорнай моцнай,
на мяжы чыфіру, гарбаты, большую частку на самоце перад маніторам. Не лічачы абсалютна атамнай кавы. Гарбату п'ю зь белага кубка зь сінім лягатыпам "Winston". А хацелася б - з такой прыгажосьці... Хто да мяне на чаяваньне? ;)