Крышталёвая Крохкасьць. Прачнуўся як ад штуршка. Ціўканьне. Запаліў, зірнуў ў вакно. Разявіў рот...
Усю гэтую золкую й слотную зіму варта было ператрываць хаця б дзеля таго, каб прачнуцца сёньняшнім ранкам. Шчасьце быць жывым. Мой хрусталёвы глог паабселі сініцы.
Абвяшчаю сёньня забарону на фатаграфаваньне мыльніцамі, бо такую рэальнасьць нельга капіяваць і множыць, хаця б з павагі да Аўтара...
Запарыў мацненнай кавы (+4 лыжкі цукру) і, каб ачомацца, пачаў каталагізаваць колер, які перасьледуе мяне ўжо даўно... Сіняе.
Пабадзяцца па лесе. Але ці хопіць адвагі? ;)
