ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

"ЭЛЕГІЯ"
Дзьверы
[info]z_dyht
Мастацкі твор кажа вам, кім ёсьць вы (с)

Займаючыся каханьнем з жанчынай, ты бярэш рэванш за свае колішнія паразы (с)

Прыгожую жанчыну немагчыма убачыць. Убачыць патаемнае за выдатнай абалонкай перашкаджае бар'ер прыгажосьці... (с)

Кожны раман набывае новы сэнс праз 10 гадоў (с)

Старасьць не для хлюпікаў (с)

Прыгожы фільм па раману Філіпа Рота ("The Dying Animal"). Раней я яго не глядзеў. З Пенелопай - узорам  "высакароднае строгасьці". :) Шчыра, але нанач дарма паглядзеў. Палю. Закранула, халера...



А ПАЙШЛІ Ў КІНО! ;)
я
[info]z_dyht
А пайшлі ў кіно!
Хочацца сядзець у цёмнай залі поплеч зь незнаёмай жанчынай і ні аб чым ня думаць ці, калі думаць, дык толькі аб тым, аб чым думаецца поплеч зь незнаёмай жанчынай у цёмнай залі.
Можна і не ў апошнія шэрагі. Бяз розьніцы - якая фільма
Я часта засынаю ў кінатэатрах, так што незнаёмкі не рызыкуюць, што я распушчу свае распусныя рукі. Мне важна, як мне сьпіцца побач з вамі.
А вы, калі вас не закосіць кінасюжэт, можаце прыслухацца, як я дыхаю, падгледзець, у які бок хіліцца мая галава, як я раблюся бездапаможным, як мне прыемна зараз ня думаць побач з незнаёмай жанчынай...
Магчыма, вы не вытрымаеце і зьбяжыце з паловы стужкі, а я прачнуся індзейцам-кілерам Мікі Руркам, расчуленым да сьлёз, і дацягну да тытраў. А потым выйду ў ліпеньскі вечар і прыпалю.
Пайшлі? ;)

БЕДНАЯ МАЯ СВАБОДА ;)
Дзьверы
[info]z_dyht
Тупыя, атрутныя думкі аб безграшоўі.
Іронія, агу!!!
Сьвяты Францішак вуснамі Мікі Рурка з экрана: "Беднасьць забяспечвае свабоду..." ("Францыск", 1989)
Будзем вучыцца ў камянёў.
І - марш спаць!

WHITE RUSSIAN
Дзьверы
[info]z_dyht
Досі ўжо еньчыць! Калі завезьці ў айчынныя крамы крыху алькагалізаванага малака, дык абыдземся і ўнутранымі рэсурсамі.
На ўсялякі выпадак - рэцэпт ад братоў Коэнаў і "Вялікага Лябоўскага": кактэйль WHITE RUSSIAN - 2 часткі гарэлкі, 1 ч.  кававага лікёру і 1 ч. вяршкоў. Плюс марыхуЯна, зразумела;). Замест вяршкоў - сырадой, а лікёрам лепш проста запіваць. Зрэшты, учора беларуска-малдаўскі каньяк заядалі дзеравенскай сьмятанай (мой шэф увесь вечар каламбурыў і называў гэта сьметаньякам). Прэлесьць!!!



MAGNIFICAT-2009
Дзьверы
[info]z_dyht
Праграма фестывалю і кантакты:http://signis.by/sig/content/view/78/104/lang,by/
http://signis.by/sig/content/view/25/39/lang,by/
Калі хто ня ведае, гэта Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм, які праходзіць штогод (сёлета ў 5 раз) у Глыбоцкім раёне (в. Удзела).
Хто, дарэчы, паедзе?..
Tags:

РЭСТЛЕР РУРК
Дзьверы
[info]z_dyht

"Я стары пабіты шмат мяса... Так, я адзінокі. Толькі ня трэба мяне ненавідзець" (с)
Як па мне, дык цудоўны фільм. Рурк сапраўдны баец і мужык.
Аж спаць расхацелася...
А як вам?




ЦІ ПАЛЯЦЬ КАРДЫНАЛЫ? :)
тыбет
[info]z_dyht
Пасьля прагляду браўнаўскіх "Анёлаў і дэманаў". Ну што тут казаць? Па-майстэрску склёпаны фільм. Але ня больш за тое. Ніякіх параўнаньняў з ідыёцкім "Кодам Да Вінчы". Хэнкс руліць. Пра зьмест, праўда, лепш прамаўчу. А, на дзіва, зачапіла драбяза. Кардыналы, якія пасьля сьмерці Папы, зьбіраюцца на канклаў, пакурваюць сабе звычайныя цыгарэты. Ці такое можа быць насамрэч? Проста цікава. :) Я ж сам курэц яшчэ той ;)

Цікава та тэму "Анёлаў..." выказаўся  [info]sviatar http://sviatar.livejournal.com/22549.html


ОТ ЖА!..
я
[info]z_dyht
Здараюцца сытуацыі, калі чыста адно сузіраньне жаночай прыгажосьці парадкуе хаос у тваёй мазгаўні й суладжвае душу з сусьветам ...
І адкуль толькі ўзяліся на гэнай грэшнай зямлі гэтыя спрытныя стварэньні??? ))) Бог ёсьць!

паглядзеў "Герцагіню". Найтлі - анёлападобная ; )


ДАРОГА
Дзьверы
[info]z_dyht
Прачытаў постапакаліптычны раман амерыканца Кормака МакКарці "Дарога" ("The Road"), за які аўтар атрымаў у 2007 годзе Пулітцэра. Бацька і сын ідуць па попелу зьнішчанай цывілізацыі да акіяну. Сюжэт як дарога. Але справа ня ў ім... Калі ўчора засынаў, дык злавіўся на тым, што думаю сінтаксічнымі канструкцыямі галоўнага героя. Жорсткі раман, але не без надзеі. Яго, дарэчы, адразу ж экранізавалі (рэжысёр Джон Хілкоўт). Сусьветная прэм'ера, калі верыць "кінопоіску", яшчэ не адбылася. Варта паглядзець ды пачытаць. Я чытаў у паперы (ІЛ, №12, 2008), электронных варыянтаў не шукаў, але во тут недзе палова кнігі:
http://magazines.russ.ru/inostran/2008/12/mak1.html


фотку з  http://www.kinopoisk.ru/

КУРС АЎТАКРАТЫІ
Дзьверы
[info]z_dyht
Першае кіно, што паглядзеў у 2009-м. "Эксперымент-2: Хваля". Як лёгка стаць дыктатарам. Асабліва калі ты - педагог. Як соладка быць фюрэрам! Рэкамендаваць для прагляду ў старэйшых клясах навучальных установаў РБ.

Юрген Фогель: "Я зайшоў занадта далёка..."
Tags:

ВЯЛІКІ МОЛЬН
тыбет
[info]z_dyht
Закідаў сваю падсьвядомасьць чужымі сюжэтамі. Тры фільмы за ноч. Каб было бяз сноў ;)
Цытатка з "Вялікага Мольна" Ж-Д Верхака: "Ведаеце, ёсьць людзі, якія лічаць самі сябе настолькі важнымі, што прымушаюць чакаць сябе вечна..." Так, казачка не для дрэнных хлопчыкаў :)
Потым паглядзеў "Шультэса" Бакурадзэ і яшчэ нешта і пайшоў у лазенку.
З самага раньня - дождж. Хочацца куды-небудзь ціскануць на ровары :)


"ПРЫТУЛАК"
вежа
[info]z_dyht
"Ня трэба бачыць, каб верыць. Але трэба верыць, каб бачыць..."
Гэта я пасьля прагляду  "Прытулку" (Orfanato
) Байона. Дзіўна, што гэтае кіно анансуецца, як "фільм Гільерма дель Торэ", які выступіў тут у якасьці прадусара. Фільм, канешне, "дэль-тораўскі" па стылістыцы і падыходу, і клюнуў я якраз на гэтую прынаду, бо леташні "Лябірынт Фаўна" па-добраму зачапіў. І ў "Сірочым прытулку" таксама штосьці ёсьць. Кладуся спаць з вобразам Белен Руэда ("Мора ўсярэдзіне") у галаве і вось гэтай цытатай, што ў пачатку паста. І баюся, што зноў насунецца бяссоньне. "Трэба верыць, каб бачыць... " Сны, прынамсі... Дабранач:)

"Фляндрыя"
Дзьверы
[info]z_dyht
Паглядзеў-такі "Фляндрыю". Фільм 2006 года (але дзе я тады быў?) Бруно Дзюмона ("Жыцьцё Ісуса", "29 пальмаў"). Не для ўразьлівых дзяўчынак.
Даўгія буйныя пляны, вобмаль слоў і адсутнасьць музыкі,
непрафесійныя акторы,   Бельгійскія фермеры выглядаюць ніяк не лепш за нашых  калгасьнікаў, а трактары іхныя вельмі нагадваюць нашыя "Беларусы".
Простыя хлопцы зь вёскі трапляюць на вайнушку кудысь на Бліжні Усход. Жывым зь іх вяртаецца толькі галоўны герой.
Але фільм усё ж не пра вайну. Пра мужчын і жанчын. І зямлю.
Пра тое, што да фінальнай фразы "я цябе кахаю" дарастаюць праз кроў, гвалт і здраду.  Але ад жывёльнай фізіялёгіі чалавеку пазбавіцца немагчыма.
Самы смачны буйны плян - ралля пад плугам.
Асалода, калі глядзіш. Апасьля - непакой. Зашмат сімвалізму і адчужанасьці.


фотка film.ru

ЗЫ: А вось цяпер - можна і белліт-ру пачытаць.
Tags:

Ці кіно?
Дзьверы
[info]z_dyht
Ці глядзець кіно ўначы? Думаю. "Фландрыя" Бруно Дзюмона. Выпальваю ўжо другі пачак цыгарак.
Нешта б'е мяне трывога. Па нагох.
Я сёньня сабе прызнаўся: я баюся "ментов".
Думаю з дурдома "Славянскага базару" зьехаць у якую-небудзь цішыню.
Куды?
Tags:

Home