ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

КЛЁЦКАМІ ПА ЦЕМРЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
Вячэраў учора клёцкамі! З душамі, вядома. Вялізны дзякуй табе, Ір :) Гэта было шыкоўна. З клёцкамі ў галаве адужым і панядзелак...

ЗЫ: Гэта праўда, што на Міншчыне клёцкі маленькія ды без душ? ;)

ЗІМцер
Дзьверы
[info]z_dyht
Усё, зіма пануе. Калі не фізычна, дык у нашых галовах. Бо ўвосень мне ніколі не дасылаюць паведамленьняў з абдуркаваным зваротам ЗІМцер...
Усім добра адпачыць на выходных. :)
Tags:

ЗА 7 ХВІЛІН ДА ЗІМЫ...
Дзьверы
[info]z_dyht
Ня піць зь незнаёмцамі, не кахацца зь незнаёмкамі, не рабіць лішніх рухаў, высыпацца, купіць цёплыя шкарпэткі, любіць тое, што у цябе ўжо ёсьць... Выжывем.
Tags:

КРОХКАСЬЦЬ
я
[info]z_dyht
Крышталёвая Крохкасьць. Прачнуўся як ад штуршка. Ціўканьне. Запаліў, зірнуў ў вакно. Разявіў рот...
Усю гэтую золкую й слотную зіму варта было ператрываць хаця б дзеля таго, каб  прачнуцца сёньняшнім ранкам. Шчасьце быць жывым. Мой хрусталёвы глог паабселі сініцы.
Абвяшчаю сёньня забарону на фатаграфаваньне мыльніцамі, бо такую рэальнасьць нельга капіяваць і множыць, хаця б з павагі да Аўтара...
Запарыў мацненнай кавы (+4 лыжкі цукру) і, каб ачомацца, пачаў каталагізаваць колер, які перасьледуе мяне ўжо даўно... Сіняе.
Пабадзяцца па лесе. Але ці хопіць адвагі? ;)

КАТЫ НА СЬНЕЗЕ
Дзьверы
[info]z_dyht
у такі беласьнежны дзянёк нават шэрыя коткі здаюцца чортам чорнымі

(назіраю з 2-га паверху за нашай "камунальнай" Машкай, якая робіць ранішні шпацыр па засьнежанай сьцежцы.  Хвост, вусы, вушы, кожны ейны рух выяўляюць агіду і абсалютную пагарду да гэтага белага халоднага рэчыва. Вельмі падобная на сваіх гападароў нашая Маша:))


ЛЕНІН і КАЛЬСОНЫ
я
[info]z_dyht
Зьмерз як цуцык. На прыпынку. На плошчы Леніна.
У выніку спазьніўся на сустрэчу (не на спатаканьне, дзякуй богу). Бо жыву ў лясу на верасу.
Дадому прыехаў злы й халодны.
Віцебск - найзімнейшае места Беларусі, а плошча Леніна ў Віцебску - сама адмарожанае ў сьвеце!
А сама надзённая тэма  - споднікі, то бок падштанікі. Бо нічога ў мяне так ня мерзне, як... каленкі:)

Трэба жаніцца!!! 

зы: Ці Ільліч там у кальсонах на плошчы стаіць?:)




ЦІ СЕКЧЫ ГАЛОВЫ?
Дзьверы
[info]z_dyht
957 гарадоў у 71 краіне свету, з якіх 50 — сталіцы, прымаюць удзел у акцыі «Гарады за жыццё — супраць смяротнай кары». Ініцыятарам гэтай ідэі з’яўляецца рымская каталіцкая супольнасць св. Эгідзія, якая змагаецца за ўвядзенне сусветнага мараторыю на вынясенне або выкананне смяротнага прысуду.
Цырымонія акцыі распачалася 29 лістапада 2008 г. вечарам. Традыцыйна маніфестацыя адбываецца 30 лістапада, каб ушанаваць памяць Вялікага Герцагства Тасканскага, дзяржавы Рымскай Імперыі, якая першая ў свеце адмяніла смяротнае пакаранне (30 лістапада 1786 г.)
На сённяшні дзень смяротная кара адменена ў 142 краінах. У некаторых краінах, напрыклад, у Расіі, будзе ўведзены часовы мараторый на здзяйсненне смяротнай кары.
Адсюль:
http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5818&Itemid=28&rrr

А вы - за адмену сьмяротнага пакараньня???


ПУНКТ ГЛЕДЖАНЬНЯ
тыбет
[info]z_dyht
Ашалелы - псіхую, мітушуся, мерзну... натыкаюся на мінакоў, як сьляпы... саджуся на засьнежаную лаўку і падаю ў ціхую журбу...
А потым - думка. Простая, як падталы сьнег пад нагамі:
Я ўсяго толькі пункт гледжаньня. Спосаб бачаньня. (Адзін з). Будка назіральніка. Аптычны прыцэл для невядомага снайпера...
Адзін са шматлікіх і размаітых спосабаў матляць рукамі, валіцца на лаўку, засмучацца, адкаркоўваць пляшку, складваць для ўсьмешкі губы...
Я - усяго толькі адзін са спосабаў любіць.
Вока Божае, і нос Бога, і астатнія члены...
Дык што засмучацца ды лямант учыняць у галаве?
Устаў ды пашыбаваў куды вочы глядзелі...:) 


ДАЖЫЦЬ ДА ТРАВЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
Уцяміў: я - сьнегафоб.
Я баюся крочыць па беламу.
Мой дом па самы дах заваліць сьнегам. Я прачнуся падсьнежным чалавекам. Вось чаго я баюся.
Я ад усяго сэрцо ненавіджу лыжы, канькі і хакейныя клюшкі.
Во які я страшны чалавеча... Бррр!.. )))



ЕВА ПРА СЬНЕГ І МУЖЧЫН
Дзьверы
[info]z_dyht
"А дзеці выбеглі з садку пасьля абеду і накінуліся на сьнег як галодныя..."
"Ну, канешне, тата, я ў тваім узросьце таксама сьнег любіць ня буду..."
"Божанька, зрабі так, каб усе родныя людзі былі б заўтра шчасьлівыя, і незнаёмыя людзі таксама, і яшчэ - каб заўтра было шмат сьнегу за вакном... " (зь перадсоннай малітвы)
"Тата, а ведаеш, я думаю, што мужчыны прыгажэйшыя за жанчын..." (пасьля мультпрагляду)



Home