ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

Я-ВОІН ;)
тыбет
[info]z_dyht
Такі распавяду.
Я сяджу ў маршрутцы і думаю аб тым, аб чым думаць мне прыкра. Каб адчапіцца ад навязьлівых думак, пераводжу цела ў рэжым назірання. Насупраць (месца №7) - жаночыя ахайныя каленкі, абцягнутыя джынсой. Ацэньваю колер джынсаў (цёплы блакіт чэрвеньскага золку) і вырашаю, што перада мной мае сядзець брунэтка, але спраўдзіць не пасьпяваю, бо адчуваю, што прамень майго позірку хтосьці настойліва выгінае ўверх. Я ўздымаю галаву і акуратненька прыладжваю свой позірк датычна ейных цёплых праменьчыкаў. Мы глядзім адзін адному ў вочы, і я дзіўлюся, што яна насамрэч не брунэтка. Яна адсылае мне нейкіх мурашоў і выслізгвае з патоку, каб зірнуць на свае калені, туды, дзе толькі што блукала мая патаемная выведка, а потым зноў вяртаецца ў яшчэ не астылую плыню. Яна глядзіць на мяне крыху дольш, чым прынята глядзець на суседа ў гарадскіх маршрутках. Яшчэ крыху, і мы б пачалі абменьвацца думкамі па гэтаму нябачнаму дроту ды вязаць на ім вузельчыкі. Яшчэ б крыху, і я б падумаў, што мы ўжо заварваем кашу. Але ў той жа момант нешта халоднае і вострае перасякае гэты двухбаковы трафік.... ЯШЧЭ 1800 ЗНАКАЎ, ПАРДОН:) )


ГЕЛЬ ПАСЬЛЯ аГАЛЕНЬНЯ
тыбет
[info]z_dyht
агорнутая гуморам
неабдыманая
не агораная нікім
у твой гонар я шча памгалюся...

і пытаньне: хіба дзеўкі і ў такую макрэдзь вейкі сабе фарбуюць???  

НОС
я
[info]z_dyht
Калі дыялог з жанчынай (а ёсьць жа сярод іх такія, якія вызнаюць і прызнаюць толькі вербальныя сродкі зносінаў, як ты іх ні схіляй зьвярнуць на больш цёплыя шляхі спазнаньня чалавечых глыбіняў) нарэшце глохне, а ейныя вочы робяцца адсутнымі і глядзяць паўзь цябе, адзіны шанец завесьці матор нанава -- выдаць ейным пяшчотным вушкам трапны камплімэнт. Ну, як бы між іншым. Быццам, эх, даўно хацеў сказаць, але... Сёньня я сказаў пра нос. Прычым - чысьцюткую праўду! Фантастычны нос, я ніколі такіх не бачыў! І ў профіль і ў фас (я не цытую, сказаў прыгожа:)). Ну вось. Яна адразу ўзгадала, што ейны сабака (ах, ён такі разумны і пяшчотны!) невыгуляны. Разьвіталіся. Я ўлез у маршрутку і рагатаў як вар'ят. Ну нельга казаць жанчынам прыгожую й голую праўду, нельга ім казаць пра насы! Ім патрэбныя сапраўдныя камплімэнты!!! Абяцаю выправіцца. Некалькі ўнівэрсальна ашаламляльных  у мяне ёсьць у запасе.
Хаця што ўжо тутака, калі лахануўся на ўсе 100)))

АКРЫ(л)ЯЎ
я
[info]z_dyht
Пакуль барукаўся са сваімі снамі - ледзь не праспаў рэальнасьць.
Перад Вялікаднем паспавядаўся. Сама цяжка прызнацца ў вакенца канфэсіянала ў тым, што... ай, вы самі ведаеце, у чым ;)
Падарыў букецік пралесак незнаёмай жанчыне. Ну маньяк))) Прычым жанчына тая - банкаўская касірка, якой плаціў пазыку па крэдыту. Але як яна мне ўсьміхнулася!!! Абсалютна бескарысьлівыя пралесачкі, дарэчы:)
І яшчэ пытаньне, на якое пакуль ня маю для сябе адказу: чаму нейкім чароўным чынам узьдзейнічаюць на мяне сёлета вогненавалосыя дзяўчыны?) Якім чынам? Цягне на ўчынкі... Пра гэта - адно на споведзі;)...





ОТ ЖА!..
я
[info]z_dyht
Здараюцца сытуацыі, калі чыста адно сузіраньне жаночай прыгажосьці парадкуе хаос у тваёй мазгаўні й суладжвае душу з сусьветам ...
І адкуль толькі ўзяліся на гэнай грэшнай зямлі гэтыя спрытныя стварэньні??? ))) Бог ёсьць!

паглядзеў "Герцагіню". Найтлі - анёлападобная ; )


8-)
я
[info]z_dyht
Я такі пасьпею вас павіншаваць!
Васьмёрка - эрэктаваны старчма пастаўлены знак бясконцасьці. Дык жа - стойкіх вам і "небясконцых" мужыкоў, якія нават  ва ўмовах паноўнага крызысу змогуць надаць вашай вертыкальнай восемцы гарызантальнае "палажэньне"... ;)
Са сьвятам, жэньшчыны!

БУСЕЛ І ЖАНЧЫНЫ :)
Дзьверы
[info]z_dyht
Евуська па дарозе "на акрабатыку": "Тата, а ў цябе жыве дома бусел?" - "Не, - кажу, - ты ж ведаеш. Чаму пытаешся?" - "Ну проста так - каб пасьмяцца..." Пасьмяяліся :)
А я падумаў: кожная жанчына, рана ці позна, выяўляе сябе заўзятым арнітолагам, прынамсі ў дачыненьні да чаплепадобных з даўгой чырвонай дзюбай:). І ці ж гэта не натуральна - спытаць у мужчыны, а ці жыве ў ягоным доме бацян? :)))
Гэх, бацяны! Пэўна, ужо зьляцелі з Сінявокай?..
Так іх во ў нас называюць:
http://www.slounik.org/160240.html

ЗЫ: на фотцы бусел з-пад Відзаў-Лаўчынскіх (Браслаўшчына)


НАРАДЗІЦЦА ЖАНЧЫНАЙ :)
Дзьверы
[info]z_dyht
Утаймавальнік ветру і "навігатар душы" віцебскі графік Пеця Кірылін у "Даўгаве" на сваю ўлюбёную тэму: "А жанчынай жа таксама трэба нарадзіцца!!!" І зьдзіўленьне ў вачох непадробнае!
І потым ужо не адной
чы чутае: "А ная...цца трэба пры жыцьці!" У сэньсе: "а потым ужо й мастацтвам займайся..."
І ў мой адрас: "А што ты жыць саромеесься..." А й праўда, чаго гэт я? ;)

фотка працы Кірыліна з idiot.vitebsk.net

ДУНДЗІН&ГУМЕН
Дзьверы
[info]z_dyht
232
Ледзь не скандалам скончылася адкрыцьцё выставы жывапісу віцебскага мастака Мікалая Дундзіна ў абласной бібліятэцы імя, выбачайце, Ул. Леніна. Дундзін выставіў 10 працаў, аб'яднаных жаноцкай тэматыкай. Заплянаваная плыня камплімэнтаў і дыфірамбаў ад сяброў і калегаў на адрас аўтара была перарваныя грознай прамовай найстарэйшага віцебскага акварэліста Фэлікса Гумена, пад кіраўніцтвам якога Дундзін ў бытнасьць сваю студэнтам "худграфу" абараняў дыплёмную працу "Знакі задыяка" (зробленую пад уплывам Чурлёніса). Гумен абвінаваціў Дундзіна, як мінімум, у пераймальніцтве.
Вось жа, Гумен: "Тут во Дасужаў казаў пра адметны почырк у працах Дундзіна. Дый знаку тут няма свайго почырку. Вось пеўнік Шагала зьлізаны чыста, вось у "Выкраданьні Пасэйдона" ці чорт там каго ведае - слямзена ў Цалкова, а што тычыцца любві да жанчыны... дык гэта называецца любоў да жанчыны? Трупы паўзьгнілыя, агідна... А там нейкі накачаны пупсік зялёны называецца "Марыя". Гэта сьвятое імя, замахвацца на сьвятое – гідка... Што тычыцца найлепшай працы, дык гэта тая, першая (фота Дундзіна). Чалавек сябе любіць, але трэба любіць і мастацтва і слухаць нашага вялікага настаўніка – Бога і Прыроду, а не лямзіць - адгэтуль кусок, адтуль кусок. Я гэта казаў увесь час сваім студэнтам, і вось... Вось гэта манія нашых худграфаўцаў увесь час ісьці на паваду кагосьці. У нас адзін настаўнік – Бог і Прырода. Астатняе – ад нячысьціка. Мы любім пачасаць языком, а шчырай размовы ніколі няма, толькі па завугольлях. А шчыра ў вочы – няма... Я ня вораг Дундзіна, а ягоны сябар, і я яго люблю як сябар. І таму кажу: яшчэ ня позна вярнуцца на правільны шлях..."
Хліпкія аплядысмэнты...
Во якія мастацкія жарсьці ў нас у Віцебску закіпелі! І гэта файна. Хвала табе, Гумен, бо ў чымсьці маеш рацыю. Даўно настаў час для дыскусыі, бо дыфірамбаў усе аб'еліся. Народ развучыўся выказваць у вочы тое, што думае. Народ забыўся на сваё права памыляцца ў сваіх меркаваньнях і ацэнках. Патрэбна трасеньне і скандал, каб хоць крыху што ажывілася.
Дундзін, дарэчы, вытрымаў крытыку мужна. А потым сказаў: "Крытыка – патрэбна... Калі ўсе хваляць, то выглядае гэта па-ідыёцку і бязглузда. Гэта жыцьцё. Мастак – барацьбіт, ён заўжды стаіць у стойцы, каб абараніць сваю пазыцыю".
Але ж нічога больш-менш пераканаўчага ў адказ на крытыку Гумена не прагучала...
Artificem commendat opus - Твор хваліць майстра. Так што глядзіце самі і вырашайце, ці мае рацыю Гумен.) Дзякуй.
240       240  








Home