ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

Я ПАЛЮБІЎ
вырос
[info]z_dyht
- браць гарачую ванну з цыгарэтай, газэтай і гарбатай перад сном
- паліць у цемры
- разглядаць уласныя рукі
- думку пра тое, што на вяроўцы часу ёсьць вузельчыкі, за якія можна зачапіцца
- прыслухоўвацца да мімаходных цягнікоў
- думку (не маЮ) пра тое, што каханьне думка ёсьць думка аб думцы
- набываць вопратку 1978 году вытворчасьці ў аддзеле камісійных тавараў віцебскага Універмага
- зданяў павуціньне у кутах майго пакою
- глядзець спакойна ў вочы сукам мянтам
- адчуваньне таго, што ты цьвярозы на ўсе 100
- містычнае веданьне аб тым, што хтосьці зараз трушчыць дранікі са сьмятанай
- немістычнае прадчуаваньне таго, што калісьці і я буду ласавацца, уплятаць, умінаць, малаціць, карацей -
тройчы жэрці дранікі са сьмятанай
- адсылаць Табе Сонца, якое адбілася ад рук ;)
- адчуваньне таго, што за сёньня я нешта-ткі палюбіў


АЎТОБУС №31
тыбет
[info]z_dyht
Вуліца Кірава. Стаю на прыпынку з дзіравым чорным парасонам у руцэ (з майго парасоніка нават мянты вароны рагочуць). Чакаю хоць якую занюханую маршрутку, бо ўжо няважна куды ехаць - абы сагрэцца. Пад'язджае вясёлы такі жоўценькі аўтобус №31. На шыльдачцы: "Чыгуначны вакзал. Плошча Свабоды. Могілкі (Копці)". Цалкам па-беларуску. ва ўсіх сэнсах. У ролі Харона - вусаты кіроўца ў кепцы. Пасьміхаецца. Маленькі аўтобус запаўняецца змакрэлымі віцебчукамі. Ад'ехаў. Я застаюся на прыпынку з дзіравым чорным парасонам. І думаю: рана мне яшчэ на могілкі, тым болей - на Копцеўскія. І зноў думаю: буду стаяць пад дажджом і думаць пра жыцьцё). І стаяў і думаў. Пра тое, у прыватнасьці, што на могілкі тыя адно праз пляц Свабоды і патрапіш...) 
ЗЫ: Дарэчы, ці пойдзе хто заўтра на Ляпісаў? Пашанцавала Міхалку з надвор'ем, хы)



Home