ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ПРЫВІТ, ЛЯДОЎНЯ!..:)
я
[info]z_dyht
У маім доме зьявілася лядоўня. І мне стала цяплей:)
На зайздрасьць усім сусьветным буржуям - падрапаная, падрыпаная, заржавелая, маркі МЗХ. Я ня ведаю, ці марозіць яна, але тое, што мае сваю багатую гісторыю - дакладна. Гэтага досыць, каб жыць побач са мной:)
Што я туды буду класьці - немаведама. Была ідэя ўпхнуць туды частку кніжак, якія дагэтуль зьбіраюць пыл ў куце на падлозе. Але мяне запэўнілі, што для літаратуры - гэта не вельмі прыдатнае месца. Магчыма, буду выкарыстоўваць яе ў якасьці скрыні для абутку, тым больш, што стаіць яна пакуль што ў вітальні:).

Да таго ж мяне сёньня - нарэшце!!! - запрасілі на дранікі!!!)

зы: вялізная дзяка працаўнікам "Народнага слова" Алесю Бынькову і Сяржуку Кавалеўскаму за гарачую мужчынскую салідарнасьць! Лядоўня - фантастыка!))))
   



Я ПАЛЮБІЎ
вырос
[info]z_dyht
- браць гарачую ванну з цыгарэтай, газэтай і гарбатай перад сном
- паліць у цемры
- разглядаць уласныя рукі
- думку пра тое, што на вяроўцы часу ёсьць вузельчыкі, за якія можна зачапіцца
- прыслухоўвацца да мімаходных цягнікоў
- думку (не маЮ) пра тое, што каханьне думка ёсьць думка аб думцы
- набываць вопратку 1978 году вытворчасьці ў аддзеле камісійных тавараў віцебскага Універмага
- зданяў павуціньне у кутах майго пакою
- глядзець спакойна ў вочы сукам мянтам
- адчуваньне таго, што ты цьвярозы на ўсе 100
- містычнае веданьне аб тым, што хтосьці зараз трушчыць дранікі са сьмятанай
- немістычнае прадчуаваньне таго, што калісьці і я буду ласавацца, уплятаць, умінаць, малаціць, карацей -
тройчы жэрці дранікі са сьмятанай
- адсылаць Табе Сонца, якое адбілася ад рук ;)
- адчуваньне таго, што за сёньня я нешта-ткі палюбіў


Home