ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ПРЫТУЛАК МАТЫЛЬКОЎ
я
[info]z_dyht
Лінула нібы зь лейкі. Дождж такі густы, але без нянавісьці. Учорашняя (уначы) навальніца закранула адно крылом. Чытаў Федарэнку. Праз расчыненае вакно панабівалася усякіх вусякаў. Самыя далікатныя - начніцы, розных калібраў і колераў. Там-сям паабселі па сьценах і зьнерухомелі. Вось чаму я зайздрошчу і чаму яны могуць мяне навучыць! Нерухомасьці складзеных крылцаў. Проста замерці ў неспрыяльныя часіны, калі ўжо памерці нам (па-чалавечы так) даецца толькі адзін раз. Але... выпраўляюся на працу. Марная марнасьць. А федарэнкаўскія "Нічые" падаліся незавершанымі. Уражаньне неразьвязанасьці. Разгон даў добры, і хацелася бегчы, а бегчы няма куды...

ДОЖДЖ-РЭЧЫТАТЫЎ
Дзьверы
[info]z_dyht
рэчыва чэрвеня
чэрвеня чэрава
дождж...

ГЕЛЬ ПАСЬЛЯ аГАЛЕНЬНЯ
тыбет
[info]z_dyht
агорнутая гуморам
неабдыманая
не агораная нікім
у твой гонар я шча памгалюся...

і пытаньне: хіба дзеўкі і ў такую макрэдзь вейкі сабе фарбуюць???  

ДАЖДЖЫНСЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
лье. на вяроўцы "сохнуць" суседскія  джынсы.
ДАЖДЖЫНСЫ.

ВЯЛІКАЕ - У МАЛЕНЬКІМ
Дзьверы
[info]z_dyht
Можа, у каго зь віцебскіх сяброў ёсьць знаёмцы ці суседзі сярод маленькіх людзей (карлы, ліліпуты)? Вялікая патрэба ў маленькіх людзях! Дапамажыце, калі хто ведае : )

ЗЫ: Мой Брамс прыпыніў віцебскі дождж. Цяпер ён ляжыць на чыгуначным палатне непадалёку ад майго жытла і прыслухоўваецца да гукаў 4-й сімфоніі. : )



ВЯЛІКІ МОЛЬН
тыбет
[info]z_dyht
Закідаў сваю падсьвядомасьць чужымі сюжэтамі. Тры фільмы за ноч. Каб было бяз сноў ;)
Цытатка з "Вялікага Мольна" Ж-Д Верхака: "Ведаеце, ёсьць людзі, якія лічаць самі сябе настолькі важнымі, што прымушаюць чакаць сябе вечна..." Так, казачка не для дрэнных хлопчыкаў :)
Потым паглядзеў "Шультэса" Бакурадзэ і яшчэ нешта і пайшоў у лазенку.
З самага раньня - дождж. Хочацца куды-небудзь ціскануць на ровары :)


ЙДЗЕ І ПАДАЕ
вырос
[info]z_dyht
дождж у лужасьне йдзе і падае
я іду да цябе і - ня ў падлу мне

пакідаю цёплы клазэт і зэдлік здрыпаны
тры кашулі партвэйн і вось жа - дрыпаю

пхнуся ў бессань брыду - дык вока выкалі
глог сасонкі калдобіны думкі звыклыя

дождж у лужасьне бье  лісьце падлае
а хто там сьлепа ідзе - йдзе і падае?..

ЗЫ: за тое, што ён ня толькі йдзе, але й падае, халера яго, вялізны дзяк [info]jo_bloggs :)


А ХТО ТАМ ІДЗЕ?
Дзьверы
[info]z_dyht
Дык, у рэшце рэшт, дождж  у Сінявокай ІДЗЕ ці ПАДАЕ???

ПРОФІЛЬ
я
[info]z_dyht
калі стаць усярэдзіне пакоя, у профіль да вакна, дык дождж падасца справай пабочнай і нават супакаяльнай, але будзе падаць у самае тваё сэрца...:)

ЗЫ: Напісаў, прыпаліў - і выглянула сонца. Нечаканка для Віцебска і для майго падазрона ціхага сэрца)




Home