Майму тату сёньня 73. Калі зычыў яму па тэлефоне ўсялякага здароўя, спытаўся: баць, а насамрэч на колькі сябе адчуваеш? Не паверыш, недзе на 35-40, адказвае. Я веру. У 60 гадоў мой бацька прабег марафон - 42 зь нечым кэмэ, калі не памыляюся, а ў 30 яшчэ сьмяротна піў, ды так, што беднай нашай маці спачувала ўсё навакольле. Такія во мэтамарфозы...

У майго бацькі нумар 203. Падчас навучаньня на Даўгаўпілскім філфаку (недзе сярэдзіна 50-х).