Сябры, можа хто падзеліцца досьведам стварэньня нефармальных
сямейных беларускамоўных суполак? У Віцебску няма аніводнага беларускамоўнага садку. Белмоўных (непалітычных) асяродкаў я таксама ня ведаю. Кожны варыцца ў сваім чыгунку. А дзеці растуць. Мая 5-гадовая Ева ўжо ня верыць у тое, што, акрамя як ў касьцёле і таты, на беларускай мове размаўляе яшчэ хто-небудзь . Сытуацыя ўскладняецца й тым, што мы з дачкой жывем раздзельна і бачымся толькі два-тры разы на тыдзень. Мала. Цяжка з гэтага і балюча.
Адгукніцеся, беларускамоўныя таты і мамы! Ці нават не толькі беларускамоўныя, а тыя бацькі, хто разумее, што іхныя дзеткі, калі справу гэтую цалкам аддаць у плыню існай сістэмы адукацыі, могуць вырасьці без каранёў і без любові да зямлі, на якой нарадзіліся. Проста зносіны за гарбатай, казачныя чытаньні, сумесныя паходы на мульцікі ці ў лялечны тэатар, супольныя паездкі ў гістарычныя месцы па выходных і г.д. - можна шмат чаго прыдумаць. Давайце паспрабуем разам!) Прынамсі два самотных нядзельных і белмоўных таты ў Віцебску ўжо ёсьць, далучайцеся:) Калі хто мае досьвед стварэньня такіх сямейных гуртовак у сваім горадзе - падзяліцеся, калі ласка. дзякуй:)