ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ПАХ
тыбет
[info]z_dyht
Напісаў нядаўна ў каментары, што люблю восень за цішыню і фарбы.
А забыўся на пах. Восень для мяне пахне лазьняй з апарняй. Прыемна!))
І падумаў: а калі ж я апошні раз парыўся ў сапраўднай беларускай лазьні? Нават і ня помню((.  Усё душ ды ванна...

ПаСэ: А чым жа тут запахне, калі Беларусь прызнае Асецію з Абхазіяй???( І якая лазьня нам тады дапаможа?..

З-ГРУЗІЯЙ
невайна
[info]z_dyht

Таким чынам: Грузия и Расея абвясьцілі жалобу. У Грузіі – на тры дні, у Расеі – на адзін. Міністр аховы здароўя Грузіі кажа пра 175 грузінскіх грамадзянаў, якія загінулі падчас канфлікту. Паводле расейскага генштабу, падчас аперацыі былі забітыя 74 расейскіх вайскоўцаў. Расея хоча прыцягнуць Саакашвілі да крымінальнай адказнасьці. Грузія, у сваю чаргу, падала іск супраць Расеі у Гаагскі суд. Грузію падтрымалі Райс і Абама. А ў Мінабароны Расеі назвалі "фактары, якія вызначылі посьпех расейскай ваеннай аперацыі" – гэта хуткая перакідка войскаў у зону канфлікту, а таксама хуткая заваёва паноўнага становішча ў паветры.

Нямецкая “Tagesspiegel” сьцьвярджае, што “ўсё пачалося з сабакі”:
http://www.inopressa.ru/tagesspiegel/2008/08/13/13:23:50/sobaka

Мая пазіцыя: я ня “за” і ня супраць Грузіі ці Расеі – я “з-Грузіяй”.
Смуткую па ўсіх, хто загінуў. 


ПРЫМУС
невайна
[info]z_dyht
А ці можна "прымусіць да міру"?..

PAX
невайна
[info]z_dyht
Сёньня ў Віцебскай Барбары маліліся за хутчэйшае вырашэньне канфлікту і спыненьне баявых дзяньняў у Грузіі. Думаю, падобныя просьбы ўзносіліся сёньня ў нябёсы адусюль. Бенедыкт занепаконы:
http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5156&Itemid=9&rrr
Цікава, ці выказала якую пазіцыю наконт вайны РПЦ?

КРЫЎДА/ПРАЎДА
невайна
[info]z_dyht
На вайне закон адзін: "Калі цябе мучае сумленьне - ты слабак, калі ты слабак - ты мярцьвяк" ("Без цэнзуры" Браяна дэ Пальма).
Расейцы бамбавалі Поці, бо Мінабароны Расіі паабяцала даць адказ на крыўду. І гэтак далей...
Дзе праўда, а дзе крыўда? У ЖЖ таксама пайшла варажнеча. Хто за грузінаў - хто за асецінаў? Мала хто падыходзіць ад галавы. У гэтым сэнсе раю
[info]mirritil і ягоны пост http://mirritil.livejournal.com/269765.html

Home