ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ЗАГНАЎСЯ
Дзьверы
[info]z_dyht
Думаў, што назаўсёды ўжо пазбыўся  такіх во загонаў, ня хлопчык ужо. Дзе там!?. Учора даведаўся, што яна зарабляе ці не ўдвая больш за мяне. І мяне адразу прыбіла да зямлі. Комплекс Гошы-Баталава з славутага "Масква слязам ня верыць" сядзеў, апынаецца, недзе глыбока, але -  напагатове. І дачакаўся. Хацелася набухацца (Мяньшоў вельмі праўдзіва ў стужцы адаслаў Гошу ў алькагольнае выгнаньне...). Ператрываў. Але на душы пагана. Што параіце?

ПРЫКМЕТА ТАК САБЕ
Дзьверы
[info]z_dyht
калі за вакном пачынае зацьвітаць глог - на мяне штогод  з усіх бакоў валяцца нейкія грошы.
мой глог - да грошаў
і што мне зь імі рабіць?
галава: ідзі і купі сабе кашулю, а потым у цырульню

сэрца: фіг табе, ідзі ў кнігарню альбо прапі...


Home