ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ПРЫКМЕТА ТАК САБЕ
Дзьверы
[info]z_dyht
калі за вакном пачынае зацьвітаць глог - на мяне штогод  з усіх бакоў валяцца нейкія грошы.
мой глог - да грошаў
і што мне зь імі рабіць?
галава: ідзі і купі сабе кашулю, а потым у цырульню

сэрца: фіг табе, ідзі ў кнігарню альбо прапі...


ПОЎНАЯ КАТА_ВАСІя
Дзьверы
[info]z_dyht
"Вясна?.. Ну, можа, пасьля наступнага суботніка і надыдзе..." - з горыччу кажа дзядзька, якому сёньня рабочыя-дарожнікі ў рамках суботніка спляжылі маладзенькі асіньнік за лазьняй. А заўтра ж яшчэ і "васкрэсьнік" (пардонь, як гэт' па-беларуску?) па ўсёй Віцебшчыне пракоціцца. І застануцца маі вераб'і без вярбы... Проста нейкая айчынная вайна супраць хмызьняку пачалася. А катам - куды? Глог з калашом бараніць буду :).
Прачнуўся сёньня ад вераб'інага ляманту за вакном. Барукаліся на глогу ажно да абеду. Потым прыйшла чарга катоў. Рыжыя рэй вялі.
Сэрцам адчуваю: зацягнецца вясна ў Віцебску. Бо наступны суботнік у красавіку чакаць...
фотка [info]devochka_aliska (рыжыя каты неабыякавыя да лісаў:))


КРОХКАСЬЦЬ
я
[info]z_dyht
Крышталёвая Крохкасьць. Прачнуўся як ад штуршка. Ціўканьне. Запаліў, зірнуў ў вакно. Разявіў рот...
Усю гэтую золкую й слотную зіму варта было ператрываць хаця б дзеля таго, каб  прачнуцца сёньняшнім ранкам. Шчасьце быць жывым. Мой хрусталёвы глог паабселі сініцы.
Абвяшчаю сёньня забарону на фатаграфаваньне мыльніцамі, бо такую рэальнасьць нельга капіяваць і множыць, хаця б з павагі да Аўтара...
Запарыў мацненнай кавы (+4 лыжкі цукру) і, каб ачомацца, пачаў каталагізаваць колер, які перасьледуе мяне ўжо даўно... Сіняе.
Пабадзяцца па лесе. Але ці хопіць адвагі? ;)

ГЛОГ
тыбет
[info]z_dyht
Віцебск закранула навальніца. Запахла лазьняй. За вакном зачырвоніўся глог...

Home