ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ЖЫЦЬЦЁ НАЛАДЖВАЕЦЦА :)
я
[info]z_dyht
Радасьць. У мяне сёньня ночыць дачка! Тэрмінова скавышую і драю сваё воўчае логавішча :)
Мая балбатушка зробіць мне сёньня сьвята! :)
...А пах адзіноты невынішчальны.

АКРЫ(л)ЯЎ
я
[info]z_dyht
Пакуль барукаўся са сваімі снамі - ледзь не праспаў рэальнасьць.
Перад Вялікаднем паспавядаўся. Сама цяжка прызнацца ў вакенца канфэсіянала ў тым, што... ай, вы самі ведаеце, у чым ;)
Падарыў букецік пралесак незнаёмай жанчыне. Ну маньяк))) Прычым жанчына тая - банкаўская касірка, якой плаціў пазыку па крэдыту. Але як яна мне ўсьміхнулася!!! Абсалютна бескарысьлівыя пралесачкі, дарэчы:)
І яшчэ пытаньне, на якое пакуль ня маю для сябе адказу: чаму нейкім чароўным чынам узьдзейнічаюць на мяне сёлета вогненавалосыя дзяўчыны?) Якім чынам? Цягне на ўчынкі... Пра гэта - адно на споведзі;)...





ПОЎНАЯ КАТА_ВАСІя
Дзьверы
[info]z_dyht
"Вясна?.. Ну, можа, пасьля наступнага суботніка і надыдзе..." - з горыччу кажа дзядзька, якому сёньня рабочыя-дарожнікі ў рамках суботніка спляжылі маладзенькі асіньнік за лазьняй. А заўтра ж яшчэ і "васкрэсьнік" (пардонь, як гэт' па-беларуску?) па ўсёй Віцебшчыне пракоціцца. І застануцца маі вераб'і без вярбы... Проста нейкая айчынная вайна супраць хмызьняку пачалася. А катам - куды? Глог з калашом бараніць буду :).
Прачнуўся сёньня ад вераб'інага ляманту за вакном. Барукаліся на глогу ажно да абеду. Потым прыйшла чарга катоў. Рыжыя рэй вялі.
Сэрцам адчуваю: зацягнецца вясна ў Віцебску. Бо наступны суботнік у красавіку чакаць...
фотка [info]devochka_aliska (рыжыя каты неабыякавыя да лісаў:))


СЬПЯЦЬ ТВАЕ МЯДЗЬВЕДЗІ...
Дзьверы
[info]z_dyht
Тэлефоніў сёньня ў Бярэзінскі запаведнік - мядзьведзі яшчэ дрыхнуць! Ну й я пайшоў, рана яшчэ з берлагу выпаўзаць, рана! :)

(за ўсю зіму ў запаведніку быў заўважаны толькі адзін бяссоны бадзяга, а  дрыхла 20-30 медзьвядзёў, большая частка папуляцыі (а іх колькасьцьза апошнія гады скарацілася ў Беларусі ад 200 да 70-80 асобінаў) бурых медзьвядзёў сьпіць якраз на віцебшчыне. Эх, мой  краю мядзьвежы!..  )

БЕДНЫ ВАЛЯНЦІН...
тыбет
[info]z_dyht
у віцебску каты замарцавалі --
іду ў цырульню...
у віцебску -- "каля нуля"

Home