ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ДВАЙНІКІ
я
[info]z_dyht
Калісьці, калі цемра ў маёй спальні была пачварным цмокам і мне штоноч даводзілася яго забіваць, каб заснуць у зьнямозе на мокрай падушцы, я падумаў... ВОСЬ АБ ЧЫМ... )

ВЕСЬНІ. ВЕРАСЕНЬ.
тыбет
[info]z_dyht
твае рукі пахнуць апенькамі
І СКАЗАЛА ТЫ... )

НЕ ЛЮБЛЮ ФРАНЦУЗАЎ ; )
Дзьверы
[info]z_dyht
іншая рэч - беларускае неба над галавой. хай сабе і ў парыжы :)

фотка Алены Алімавай :)
побач са мной віцебская журналістка Таня Мацьвеева (Чабатарова), якая ў дарозе частавала мяне булкай з маслам ды квасам, за што ёй вялікае беларускае мерсю : )


СПОСАБ КАМУНІКАЦЫІ
Дзьверы
[info]z_dyht
тэлеграфны дрот
дрыжыць
ад чаканьня майго

ад пажады
слупы
слупянеюць...


ЗЫ: такі вось настрой. сярэдзіны восені. ВОСЬ восені. халера ж.

ПОЎНЫ АДПАД
Дзьверы
[info]z_dyht
Восень - поўны адпад (лісьце) ды адлёт (птушкі).
Усё падваконьне засыпана кляновым лісьцем, некалькі лістоў заляцела проста ў пакой - быццам адмыслова для мяне выстрыжаныя. Ляжаць на дыванку, не чапаю.
Прастора робіцца празрыстай.
Бачыў учора птушыны клін, задраў галаву... не палячу я ў вырай, бо сусед мех бульбы прыцягнуў - перазімуем! :)



НАРАДЗІЦЦА ЖАНЧЫНАЙ :)
Дзьверы
[info]z_dyht
Утаймавальнік ветру і "навігатар душы" віцебскі графік Пеця Кірылін у "Даўгаве" на сваю ўлюбёную тэму: "А жанчынай жа таксама трэба нарадзіцца!!!" І зьдзіўленьне ў вачох непадробнае!
І потым ужо не адной
чы чутае: "А ная...цца трэба пры жыцьці!" У сэньсе: "а потым ужо й мастацтвам займайся..."
І ў мой адрас: "А што ты жыць саромеесься..." А й праўда, чаго гэт я? ;)

фотка працы Кірыліна з idiot.vitebsk.net

А ХТО ТАМ ІДЗЕ?
Дзьверы
[info]z_dyht
Дык, у рэшце рэшт, дождж  у Сінявокай ІДЗЕ ці ПАДАЕ???

ПРОФІЛЬ
я
[info]z_dyht
калі стаць усярэдзіне пакоя, у профіль да вакна, дык дождж падасца справай пабочнай і нават супакаяльнай, але будзе падаць у самае тваё сэрца...:)

ЗЫ: Напісаў, прыпаліў - і выглянула сонца. Нечаканка для Віцебска і для майго падазрона ціхага сэрца)




EXIT...
Дзьверы
[info]z_dyht
"... Але чалавек, які вяртаецца празь Дзьверы ў Сьцяне, ніколі ня будзе такім самым, які ўваходзіў у іх. Ён выйдзе больш мудры і менш самаўпэўнены, больш шчасьлівы, але менш самазадаволены, больш сьціплы ў прызнаньні свайго невуцтва, але й куды лепш узброены для разуменьня адносінаў словаў да рэчаў, для сістэматычнага разважаньня пра недасяжную Таямніцу, якую ён намагаецца -- заўжды марна! -- спасьцігнуць."  Олдас Хаксьлі. (с)
Прысьвячаю свой выхад нашаму непераможнаму БАТЭ!!! Калі яны могуць, дык чаму б і мне таго... І самаму першаму Першаму  кастрычніку таксама ;)
Даруйце мне, каго пасьпеў пакрыўдзіць ці то праз сваю адсутнасьць там, дзе павінен быў быць, ці то праз сваю недарэчную прысутнасьць там, дзе
быць мяне ня мелася :) Добра?
ЗЫ: Я вырашыў зрабіцца паштальёнам=)))



КАЛІ САСЬПЕЮЦЬ КАШТАНЫ
тыбет
[info]z_dyht
Цэлы дзень спатыкаўся на вуліцы Леніна аб знаёмых.
Вось скажы, спадар [info]arashonak, чаму я аб цябе спатыкаюся ў самых публічных і "сьвяшчэнных" для не астыглых сэрцам віцебчукоў хранатопах -- Пад мастом Кірова, на вул. Леніна, у бухарні "Даўгава" ды ў самыя такія медытатыўныя часіны?..))))
Пасля такіх спатыкненьняў, якіх спатканьнямі язык не павернецца назваць, пачынаецца ў мяне сьверб думкі і сум пякельны ў сэрцы))
Калі б каштаны былі сьпелыя - закідаў ба!))))) Але не сасьпелі, то думаю: трэба мне заглыбіцца яшчэ глыбей у глыб рэчаіснасьці.
Хачу на хутар зь дзікім садам, дубальтоўкай на сьцяне і каштанам пад вакном:)
Бо я мудры))))








ГЛЫБ
тыбет
[info]z_dyht
у глыбокую ноч сыходзіш
быццам цыган з табару

Read more... )

ЛЯПІСЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
Мяне ніяк не назавеш фанатам Міхалка і ўсяго ягонага "касьмічнага цырку аўтсайдэраў". Але вось вяртаюся пасьля віцебскага канцэрту дадому ў гуморы і з касьмічнай усьмешкай на вуснах. Ляпісы сабралі каля 5 тысячаў у Летнім амфітэатры. Уражаньні прыемныя. Гарачы сьцёб і зьедлівая іронія, якіх апошнім часам не хапала. Міхалок пацяжэў у сваім "Маніфэсьце". Яшчэ раз паўтаруся: я пасьміхаюся. "Маладосьць і радасьць - галоўны партызан..."
Вяртаюся пешшу і вушам сваім ня веру - конікі сакочуць... Ці гэта ў мяне проста ў галаве зьвьніць пасьля Трубяцкоя? Прыслухаўся - і праўда стрыгуньчыкі шчыруюць. Пацяплела. І на сэрцы таксама)
Як вам канцэрт?





АЎТОБУС №31
тыбет
[info]z_dyht
Вуліца Кірава. Стаю на прыпынку з дзіравым чорным парасонам у руцэ (з майго парасоніка нават мянты вароны рагочуць). Чакаю хоць якую занюханую маршрутку, бо ўжо няважна куды ехаць - абы сагрэцца. Пад'язджае вясёлы такі жоўценькі аўтобус №31. На шыльдачцы: "Чыгуначны вакзал. Плошча Свабоды. Могілкі (Копці)". Цалкам па-беларуску. ва ўсіх сэнсах. У ролі Харона - вусаты кіроўца ў кепцы. Пасьміхаецца. Маленькі аўтобус запаўняецца змакрэлымі віцебчукамі. Ад'ехаў. Я застаюся на прыпынку з дзіравым чорным парасонам. І думаю: рана мне яшчэ на могілкі, тым болей - на Копцеўскія. І зноў думаю: буду стаяць пад дажджом і думаць пра жыцьцё). І стаяў і думаў. Пра тое, у прыватнасьці, што на могілкі тыя адно праз пляц Свабоды і патрапіш...) 
ЗЫ: Дарэчы, ці пойдзе хто заўтра на Ляпісаў? Пашанцавала Міхалку з надвор'ем, хы)



БЕЗ ПРУСАКОЎ
тыбет
[info]z_dyht
Калі ты ня маеш часу напісаць у LJ і забываесься на самога сябе  і на сваю самоту - значыцца, усё ідзе як мае быць.
Хы, напісаў першы ў сваім жыцьці рэпартаж з хакейнага матчу. Мець справу са спартоўцамі куды больш прыемна, чым з чыноўнікамі. І нават - зь некаторымі пісьменьнікамі.
Якое шчасьце - засынаць без шоргату тараканаў у галаве!) І ня бачыць сноў!
Адзінае што надвор'е засмучае. Але ж - восень. Прывыкай, братка, - восень.  То ж бо то)



ГЛОГ
тыбет
[info]z_dyht
Віцебск закранула навальніца. Запахла лазьняй. За вакном зачырвоніўся глог...

ПРАЕКТ ГЕРОЯ
Дзьверы
[info]z_dyht
Мой Герой мог бы лёгка працаваць сустрэчнікам. Адкрытая ўсьмешка, упэўненыя рукі, таемнае веданьне, дзе можна перачакаць дождж і папіць гарачай кавы ў чужым правінцыйным горадзе. Ён выклікае давер і не абуджае пачуцьця нязручнасьці, калі за кавай раптам запануе маўчаньне. "Як дабраліся?" - "Дзякуй, нічога..." - "Ваша сястра чакае вас праз гадзіну ў галоўным офісе, а пакуль што кубачак кавы?.." Чыесьці несустрэтыя палюбоўніцы, нечаканыя сваякі, проста прэтэндэнты на шчасьце з чыстага ліста, закінутыя ў ягоны горад па волі лёсу. Чалавеку трэба, каб яго сустракалі. Асабліва, калі ў горадзе, зарослым глогам, пачынаецца восень. Звычайная праца. Сустрэчнік. Вэргілій. Сталкер, які зарабляе праз чалавечы страх перад самотай...

ПАХ
тыбет
[info]z_dyht
Напісаў нядаўна ў каментары, што люблю восень за цішыню і фарбы.
А забыўся на пах. Восень для мяне пахне лазьняй з апарняй. Прыемна!))
І падумаў: а калі ж я апошні раз парыўся ў сапраўднай беларускай лазьні? Нават і ня помню((.  Усё душ ды ванна...

ПаСэ: А чым жа тут запахне, калі Беларусь прызнае Асецію з Абхазіяй???( І якая лазьня нам тады дапаможа?..

Home