Па праўдзе кажучы, падчас "хрысьціянска-язычніцкай вайны" у ЖЖ узьнікла было жаданьне куды-небудзь схавацца. Уражаньне такое, што сваі білі сваіх. А ад некаторых "хрысьціянаў" увогуле хацелася дыстанцыявацца, аж нават сорамна было прызнавацца, што я хоць і вельмі грэшны, але такі каталік... Думаю, словы Яна Паўла II, якія прыводжу ніжэй, шмат каго з прыхільнікаў інквізытарскіх вогнішчаў паставяць на сваё месца, калі, канешне, ён для іх аўтарытэт. Для мяне - так. Дык вось:
"... Тут трэба было б успомніць аб усіх першабытных рэлігіях анімістычнага тыпу, якія на першы план вылучаюць культ продкаў. Мне здаецца, што іх вызнаўцы асабліва блізкія хрысціянству. З імі таксама найлягчэй знаходзіць агульную мову Касьцёл у сваёй місійнай дзейнасьці. Ці ж у гэтым кульце продкаў няма пэўнай падрыхтаванасьці да хрысьціянскай веры ў Супольнасьць Сьвятых, дзякуючы якой, усе веруючыя - жывыя альбо памерлыя - складаюць адзіную супольнасьць, адно цела? А вера ў Супольнасьць Сьвятых - гэта ў рэшце рэшт вера ў Хрыста, адзіную крыніцу жыцьця і сьвятасьці для ўсіх... " ("Пераступіць парог надзеі. Ян Павел ІІ адказвае на пытаньні Вітторыё Мессоры", Рым-Люблін-Мінск, 1997 г, стар. 70).
Вельмі мною паважаны Уладзімер Лобач
