ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ЦІХІ ЧАС
тыбет
[info]z_dyht
Ці заходзілі вы калі-небудзь у дзіцячы садок падчас "ціхага часу"? Ніякая цішыня, ніякі рай з гэтым не зраўнаюцца! Ты хочаш перакрочыць цераз парог, але ўвадначасьсе да цябе падлятае сінявокі ўсьмешлівы анёл і распасьцірае крылы - стоп! Куды, прэш, дзядзюк? Табе забаронена. Ты зь іншага сьвету. Ты зь цемры. З жыцьця. А тут паветра прамянее ад лунаньня анёлаў. А тут 20 носікаў сапуць так, што ты апускаесься на зэдлік ля ўваходу і адчуваеш, што (ці не першы раз у жыцьці) тваё сэрца робіць занадта даўгую паўзу...
Во куды трэба прыводзіць будучых абаронцаў Айчыны! Бо, каб абараніць гэта, ня грэх ухапіцца і за калаш...
Во куды трэба весьці "змагароў" за правы жанчынаў на аборт...
будучых музыкантаў, мастакоў, педагогаў і прэзыдэнтаў.
Хай ба пасядзелі на тым зэдліку.




БЯССОНЬНЕ
вырос
[info]z_dyht
"Ня можа ж вока сказаць руцэ: ты мне непатрэбна; ці таксама галава нагам: вы мне непатрэбныя" (1-е пасланьне Паўлы да Карынцянаў).

А вельмі хочацца. Бо мае рукі і ногі ніяк не засынаюць - матляюцца, цягнуцца за цыгарэтамі і ходзяць па пакоі і галаве спакою не даюць, ды яшчэ чужыя рукі-ногі нешта машуць і крочуць у маёй жа чарапне. Не, не магу даць рады. Ужо не кажу пра вочы.
Халернае бяссоньне! Хачу стаць жаўранкам! Ратуйця!!! 2.00 ночы!

ЗЫ: Заходжу ў пакой: мой правы анёл ужо дрыхне на канапе, левы - сапе перад кампом, добра яшчэ, што зусім не зьляцелі;) а я -  мераю прасранства 4Х4 і палю.


Home