ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ВЯРНУЎСЯ...
Дзьверы
[info]z_dyht
Быў у Браславе. Дзядзька пакуль што ў коме. Пусьцілі на 5 хвілінак. Памаліўся. Сказаў, што даўно ўжо мусіў сказаць яму. Убачыў сьлязу на правай шчацэ. Ён чуў мяне! Доктар кажа: не, ён вас ня чуе... Чуе! Дакрануўся да яго цьвёрдага мужчынскага пляча. Ён выдзюжае!

Малюся аб здароўі майго Янкі. І аб супакаеньні душы Яны Паляковай, пра якую даведаўся толькі сёньня...

На 8 сакавіка ня выпіў ані грамулькі. Прысьвячаю сваю ціхую цьвярозасьць усім беларускім жанчынам :)
Tags:

НА ПЕРАПРАВЕ...
вырос
[info]z_dyht
Мы маем містычныя повязі з нашымі блізкімі.
Учора ў галаве выбухнула болем ядравая бомба. Думаў: калі не страчу прытомнасьць, дык звар'яцею. Не галава, а рыхтык сэктар газа... Забег у аптэку. Там жа папрасіў вады. Выпіў адразу дзьве пігулкі нейкіх анальгэтыкаў... Недзе праз гадзіну -- званок ад бацькі: у майго дзядзькі Янкі, у майго хроснага, пра якога зусім нядаўна пісаў (http://z-dyht.livejournal.com/36442.html), здарыўся інсульт. Зараз у коме ў браслаўскай клініцы. Бацька плакаў проста ў слухаўку...
КАЛІ АНЁЛЫ ЧЫТАЮЦЬ ЖЖ +1фотка )

Home