ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

АКУЛЯРЫ ПОТЭРА
я
[info]z_dyht
Ева: Тата, я думаю, што дзяўчынкі разумнейшыя за хлопчыкаў... Але ты не засмучайся, гэта ня тычыцца тых, хто носіць акуляры. Потэра, напрыклад. І цябе... Хаця (прыглядаецца)... у цябе акуляры ня круглыя...
Tags:

ЦЁЦЯ ЦІ БОГ?..
Дзьверы
[info]z_dyht
Бацька распавядаў, як мальцам трымаў у друйскім касьцёле перад  ксяндзом "экзамэн", каб дайсьці да першай камуніі. Рыхтавала яго цёця, мая стрыечная бабця Ядзьвіга. Усе малітвы ведаў назубок (па-польску, вядома). Ну і ўсё астатняе. А ксёндз (прозьвішча бацька ня памятае) запытаўся толькі аб адным: а каго ты, хлопча, больш любіш - цёцю ці Бога? І мой тата без усялякіх развагаў, шчыра і горача адказаў - цёцю! І гэта быў правал. Цётка Ядзьвіга праплакала ўсю дарогу дамоў, і тата таксама румзаў, бо любіў цётку больш за ўсё на сьвеце і не разумеў, чаму так сувора паглядзеў на яго сьвятар... Да першай камуніі даўшоў толькі праз год.

Вырашыў аддаць Еву на катэхезацыю і думаю: ці не зарана? Ей зараз 6 гадкоў, навучаньне - два гады. Гэта ці не адзіны ў Віцебску асяродак, дзе малыя чуюць белмову, дый самі спрабуюць нешта сказаць. Адзін раз былі, дык ёй спадабалася. Ейная маці і мая былая жонка глядзіць падазрона, але пакуль што нічога не кажа...

Home