ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

НАШЫ ТЫЛЫ
Дзьверы
[info]z_dyht

Фасад. Від з вуліцы Цітова. Што за будынак - ня ведаю.

А вось так ён выглядае са двара.

ПА ДЗЬВІНЕ
Дзьверы
[info]z_dyht
Не люблю рэкі, закутыя ў набярэжныя. Люблю сваю дзікую Дзьвіну.
Але ў нас абвешчана сьвяшчэнная вайна ўсяму натуральнаму. Дзеля чаго? Дзеля таго, каб даць "віцяблянам новую забаўку". Хай лепей на цеплаходах катаюцца. Ад аднаго маста да другога. Атракцыён.
У таварыша Косінца нейкая хвароба на ўпарадкаваньне. І нейкае фанатычнае жаданьне зрабіць зь Віцебска "сталіцу". Культурная не атрымалася, дык хай будзе "паўночная". Ну якая тут сталіца? Ціхі правінцыйны гарадок. Даволі ўтульны. Трошкі дзікаваты. У тым яго і чароўнасьць. Дзьвіну не ўпарадкуеш...

ДЫМ
Дзьверы
[info]z_dyht
Мне млосна, бо я чую:
1.    “Нет, у меня савсем нету врэмені, стока дзел, стока дзел...”
2.    “Божа, быстрэй бы на мора...”
3.    “Я так хачу жыць в Піцеры, там...”
4.    “А вы разві ні знаіце, што курыць врэдна...”
О як я хачу ведаць, хто першы з двуногіх вынайшаў цыгарэты! Я хачу, каб яму тут, у гэтым горадзе, паставілі сьціплы помнічак з колцамі дыму (замест німбу), з дапамогай якога я зараз адгароджываюся ад усёй пошласьці сьвету, а не бягу ў прыбіральню, каб па-геройску званітаваць...
Мне – ня шкодзіць, адказваю.
І зацягваюся аж да самых пятак. Танным тытунём, трэба сказаць..
5. “Ой, а завтра міня прыгласілі на шашлыкі...”

КУХТО-КЕНТАЎР
я
[info]z_dyht

Сёньня споўнілася б 50 гадоў віцебскаму мастаку-кетаўру Сяргею Кухто. З гэтай нагоды ў віцебскай ратушы адкрылі сёньня ягоную персанальную выставу. Гэта трэцяя персанальная выстава Кухто, усе яны адбыліся ўжо пасьля таго, як майстра ў 1999 годзе назаўжды  сышоў ад нас шляхам кентаўра . Слава Хірону!
Адзін з тых, кім Віцебск можа ганарыцца без усялякіх там нацяжак. Вярнуўся з вернісажу і палю, палю, палю. Усьміхаюся немаведама каму ды - палю. Увесь лес пад Лужаснам сіні ад пралесак... :) І гарбата смачная. Шчасьце?..

КУРЦЫ І КУРВЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
У Віцебску зьнікаюць цыгарэты з шапікаў. палю і буду паліць:) )</div>


ІМЯ_РЭК_2
я
[info]z_dyht
 "...Можна казаць пра тое, што фактычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі склаўся міталягічна-рытуальны комплекс, зьвязаны з культам Duina як сакральнае ракі й як божышча, што мела дачыненьне ў першую чаргу да жаночае абраднасьці..." -- піша Сяргей Харэўскі.
Чытаў "Прамоўленае" і аж сьліна па барадзе цякла ад асалоды... *хацеў сказаць дзякуй, дый кажу :)* Гэтая кніга і падштурхнула напісаць шмат слоў пра сябе і маю Дзьвіну...
Дык вось... )

ЛЕНІН і КАЛЬСОНЫ
я
[info]z_dyht
Зьмерз як цуцык. На прыпынку. На плошчы Леніна.
У выніку спазьніўся на сустрэчу (не на спатаканьне, дзякуй богу). Бо жыву ў лясу на верасу.
Дадому прыехаў злы й халодны.
Віцебск - найзімнейшае места Беларусі, а плошча Леніна ў Віцебску - сама адмарожанае ў сьвеце!
А сама надзённая тэма  - споднікі, то бок падштанікі. Бо нічога ў мяне так ня мерзне, як... каленкі:)

Трэба жаніцца!!! 

зы: Ці Ільліч там у кальсонах на плошчы стаіць?:)




БЕЛАНОГАЯ Ў ВІЦЕБСКУ
Дзьверы
[info]z_dyht
На зыходзе высакоснага году сама час паставіць цьвёрдае й пэрспэктыўнае дзьвюхкроп'е.
"Сьмелых песень ўзімачку не чуваць..."? Чуваць-чуваць! І не адно сьмелых. Чакайма й пяшчотных.
Таня Беланогая ў Віцебску 13 сьнежня ў Музычнай гасьцёўні (пачатак 17.30) з прэзэнтацыяй свайго першага студыйнага альбому "Дзьвюхкроп'е".
Мае прагнозы: з прыездам Беланогай у Віцебску пойдзе сапраўдны сьнежаньскі сьнег:), а мяккіх месцаў гледачоў у Гасьцёўні будзе куды больш, чым мяккіх крэслаў. Квіткі танныя. Таня ў Віцебску, калі не памыляюся, упершыню.
Арганізатаркі ў Віцебску:
[info]devochka_aliska і [info]zhywica 
Фотка з афіцыйнага сайту Беланогай:
http://bielanohaja.org/



Home