ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

ВОСЬ СЫМБАЛЬ ТВОЙ :)
Дзьверы
[info]z_dyht
Якая страва сымбалізуе зараз беларускую галечу, галадуху, нішчымнасьць крызыс у Беларусі? Мае прапановы: 1) абаранак 2) ліверка (або вантрабянка) 3) бярозавік (то бок бярозавы сок).
Чаго яшчэ дадамо ў сьпіс? Мухаморы не прапаноўваць;)


НЕЧАКАНЫ ПАВАРОТ...
тыбет
[info]z_dyht
Гэдак далёка... і так блізка... Вы як жадаеце, а мне - направа... : )

А хто адкажа, дзе я зрабіў гэты здымак?


БЕЛАНОГАЯ Ў ВІЦЕБСКУ
Дзьверы
[info]z_dyht
На зыходзе высакоснага году сама час паставіць цьвёрдае й пэрспэктыўнае дзьвюхкроп'е.
"Сьмелых песень ўзімачку не чуваць..."? Чуваць-чуваць! І не адно сьмелых. Чакайма й пяшчотных.
Таня Беланогая ў Віцебску 13 сьнежня ў Музычнай гасьцёўні (пачатак 17.30) з прэзэнтацыяй свайго першага студыйнага альбому "Дзьвюхкроп'е".
Мае прагнозы: з прыездам Беланогай у Віцебску пойдзе сапраўдны сьнежаньскі сьнег:), а мяккіх месцаў гледачоў у Гасьцёўні будзе куды больш, чым мяккіх крэслаў. Квіткі танныя. Таня ў Віцебску, калі не памыляюся, упершыню.
Арганізатаркі ў Віцебску:
[info]devochka_aliska і [info]zhywica 
Фотка з афіцыйнага сайту Беланогай:
http://bielanohaja.org/



ЗРАБІ ШЧАСЬЛІВАЙ...
тыбет
[info]z_dyht
У касьцёлах перадапошні радок арсеньнеўскай "Малітвы за Беларусь" сьпяваюць так: "Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай / Краіну нашу і наш народ!"
Я колькі год, насуперак хору і грамадзе, сьпяваў "зрабі свабоднай...", але вось нядаўна злавіў сябе на "магутнай". Пранесла. Маланкі зь нябёсаў не абрынуліся, але...
У маім малітоўніку "Ойча наш" (Про Хрысто, 2000) тэкст "Магутнага Божы" ўжо зь інтэнцыяй на "магутнасьць". Але ж, калі не памыляюся, у Арсеньневай было "зрабі свабоднай"?.. Каму, цікава, гэта не спадабалася калісьці? Касьцёльная цэнзура? Ці трэба, каб ціхая і ветлая рабілася магутнаю?
Дарэчы,
месяц таму быў непрыемна ўражаны , калі пабачыў у касьцёлах у Глыбокім, Удзеле ды Мосары (а нядаўна - і ў Браславе) польскамоўныя малітоўнікі на лаўках. Дык і нядзіўна. Той жа Ёзас Булька два словы па-беларуску не зьвязвае... У Браславе ксяндзы -  Тадэвуш Дабравольскі ды Лешак Вітвіцкі - таксама аніслова. Не даецца палякам белмова. Лягчэй па-руску. Балазе, хоць парадак імшы па-беларуску вывучылі...
Увогуле - куды падзяюцца беларускія сьвятары? Куды зьехаў Сяргей Сурыновіч зь Віцебску, былы пробашч парафіі Сьвятога Духу, паэт і мастак? У Слабодку. А маладзенькая дзяўчынка скардзіцца мне на вуха, што сьвятар-паляк не разумее яе падчас споведзі і яна да яго больш ня пойдзе. Вырасла генерацыя вернікаў, для якіх споведзь не фармальнасьць, а сакральны дыялёг...  Засталіся беларусы Міхал Ермашкевіч у Барбары і Алег Буткевіч у сьвятога Антонія... Атачэньне біскупа Бліна таксама цалкам польскамоўнае... Далібог, хоць ты сам у ксяндзы ідзі!))) Але позна ўжо -дачка падрастае... 
Я гэт' да чаго? Мае рацыю арцыбіскуп Кандрусевіч:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21421

PS: АБМЕРКАВАНЬНЕ ТУТ: http://community.livejournal.com/catholic_by/122147.html


У БРАСЛАЎ
Дзьверы
[info]z_dyht
Заўтра зранку - у Браслаў, да Валадаркі азёраў. У Відзы не патраплю, бо не пасьпею. А гэтак мой касьцёл убачылі на мінулым тыдні
[info]devochka_aliska і [info]zhywica 
   
касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Відзах, гледзячы на які, я рос і гадаваўся... : )



НЕ ЛЮБЛЮ ФРАНЦУЗАЎ ; )
Дзьверы
[info]z_dyht
іншая рэч - беларускае неба над галавой. хай сабе і ў парыжы :)

фотка Алены Алімавай :)
побач са мной віцебская журналістка Таня Мацьвеева (Чабатарова), якая ў дарозе частавала мяне булкай з маслам ды квасам, за што ёй вялікае беларускае мерсю : )


СЭКСУАЛЬНЫ НАЦЫЯНАЛІЗМ
я
[info]z_dyht
Самае сэксуальнае ў жан(дзяў)чыны - гэта белмова з вуснаў. Ці нават белмоўная раскладка пад пальцамі.
Гэта я нядаўна адчуў. Быў здзіўлены. Гэта што? Покліч продкаў? Інстынкт прадаўжэньня роду? Нейкае новае сэксуальна-філёлягічнае вычварэньне? Ці, можа, гэта спрацоўвае нейкі ўнутраны моўны механізм самавыратаваньня?
Самае дзіўнае, што пры гэтым ужо не зьвяртаеш увагі на даўжыню ног, рук, веек, спадніцы ды на шырыню іншых дастаткова важных закругленьняў =). Ёсьць толькі язык, на якім трапешча фраза на беларускай... І ты адчуваеш, што гэта самае, ну... тое, калі слова становіцца целам))) Во якая засада! Я раблюся снобам і нацыянал-сэксуалістам.
А як у вас?


ЗЫ: Жыве!!!




Home