Такі распавяду.
Я сяджу ў маршрутцы і думаю аб тым, аб чым думаць мне прыкра. Каб адчапіцца ад навязьлівых думак, пераводжу цела ў рэжым назірання. Насупраць (месца №7) - жаночыя ахайныя каленкі, абцягнутыя джынсой. Ацэньваю колер джынсаў (цёплы блакіт чэрвеньскага золку) і вырашаю, што перада мной мае сядзець брунэтка, але спраўдзіць не пасьпяваю, бо адчуваю, што прамень майго позірку хтосьці настойліва выгінае ўверх. Я ўздымаю галаву і акуратненька прыладжваю свой позірк датычна ейных цёплых праменьчыкаў. Мы глядзім адзін адному ў вочы, і я дзіўлюся, што яна насамрэч не брунэтка. Яна адсылае мне нейкіх мурашоў і выслізгвае з патоку, каб зірнуць на свае калені, туды, дзе толькі што блукала мая патаемная выведка, а потым зноў вяртаецца ў яшчэ не астылую плыню. Яна глядзіць на мяне крыху дольш, чым прынята глядзець на суседа ў гарадскіх маршрутках. Яшчэ крыху, і мы б пачалі абменьвацца думкамі па гэтаму нябачнаму дроту ды вязаць на ім вузельчыкі. Яшчэ б крыху, і я б падумаў, што мы ўжо заварваем кашу. Але ў той жа момант нешта халоднае і вострае перасякае гэты двухбаковы трафік.... ( ЯШЧЭ 1800 ЗНАКАЎ, ПАРДОН:) )
