ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
А ПАЙШЛІ Ў КІНО! ;)
я
[info]z_dyht
А пайшлі ў кіно!
Хочацца сядзець у цёмнай залі поплеч зь незнаёмай жанчынай і ні аб чым ня думаць ці, калі думаць, дык толькі аб тым, аб чым думаецца поплеч зь незнаёмай жанчынай у цёмнай залі.
Можна і не ў апошнія шэрагі. Бяз розьніцы - якая фільма
Я часта засынаю ў кінатэатрах, так што незнаёмкі не рызыкуюць, што я распушчу свае распусныя рукі. Мне важна, як мне сьпіцца побач з вамі.
А вы, калі вас не закосіць кінасюжэт, можаце прыслухацца, як я дыхаю, падгледзець, у які бок хіліцца мая галава, як я раблюся бездапаможным, як мне прыемна зараз ня думаць побач з незнаёмай жанчынай...
Магчыма, вы не вытрымаеце і зьбяжыце з паловы стужкі, а я прачнуся індзейцам-кілерам Мікі Руркам, расчуленым да сьлёз, і дацягну да тытраў. А потым выйду ў ліпеньскі вечар і прыпалю.
Пайшлі? ;)

Як даўно я ня быў у кіно...

напрошваесься на запрашэньне? ))))

не, ты не ў маім гусьце :)))

шо? табе мікі рурк не падабаецца??? :)))

мне мужчыны увогуле неяк не вельмі :)

ад усяго сэрца абажаю Мікі Рурка!! :)
рэальны такі суперскі "чэл" :))

ну вось, значыцца, пытаньне вырашана? )))

ну толькі калі ў кіно абавязкова будзе Мікі Рурк ;)


Home