ТОЛЬКІ НЯЗГРАБНЫ МІНАК...(с)

Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
ЛІПЫ
Дзьверы
[info]z_dyht
было сорамна карыстацца словамі і было моташна карыстацца целам было так сорамна і моташна
што праз гэта ў пакоі перагарэлі лямпачкі і патрэскаліся шпалеры і бог ягоны больш яго ня гугліў але ў сераду прыйшоў ліст ён падумаў што гэта позва з РАЎС а там дзіцячымі крамзолямі было нашкрабана: цьвіце ліпа... і тады ён устаў і пайшоў і быў вечар і быў чацьвер і трэба было нешта рабіць і ён рабіў крокі крок за крокам і яму дужа гэта падабалася...

Адкуль Вы такі ўзяліся? *Зачапіла*

Гэтае пытаньне мне і маці задае:) У вас змова?

Мы абедзве жанчыны :)

І адкуль вы такія ўзяліся?)))


Home